Яна таксама напісала, што паслужыла нагодаю для напісання верша.

«Час ад часу праз усе муры далятаюць паўнамёкамі навіны з радзімы. І зноў робіцца вусцішна. Самае балючае, канечне, гэта ўсведамленне, як жа многа тых, хто гатовы радавацца чужому гору, даносіць на суседзяў і выслужвацца, каб з радасцю найхутчэй заняць месца, вызваленае ад «ворагаў народу».

Не ведаю, ці магчыма будзе ўвогуле ў найбліжэйшыя гады пабудаваць здаровае грамадства на нашай тэрыторыі, нават пасля вызвалення. Бо часам такое адчуванне, што вызваляць нікога і не трэба, ім і так добра, яны так жывуць і будуць жыць далей, а мы — проста нейкі нешматлікі неканкурэнтаздольны падвід чалавека, які мусіць вымерці, бо не маем зубоў і яду.

Канечне, гэта часовыя думкі, яны потым пройдуць, але, мабыць, не беззваротна, штосьці светлае затухае ў душы пакрысе… Гэты верш я напісала на развітанне, едучы ў маршрутцы з Рагачова ў Гдыню, яшчэ ў жніўні 2022 г., і публікаваць нідзе не збіралася. Мне не падабаецца ягоны настрой і інтанацыі. А цяпер падумала, усё ж хай будзе, для гісторыі, не хочацца хлусіць сабе ні ў чым», — напісала яна.

На гэтым вусцішным маршруце
для шчасця больш няма прычын
А вы — працягвайце, шчыруйце,
прадаўцы, здрайцы, стукачы,
рупліўцы подласці, паяцы…
Ідзіце па маёй зямлі!
Люляйце ў вашых ліпкіх пальцах
мае лясы, мае палі.
Ужо і слёзы мне абрыдлі —
душа ваўком глядзіць з прарэх.
Я здань бяздомная.
Я прывід.
Я цень ля вавілонскіх рэк.

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0