У Оршы з-за праблем з электрычнасцю не змаглі правесці хакейны матч
27 студзеня ў Оршы меў адбыцца хакейны матч беларускай экстралігі, у якім збіраліся сустрэцца мясцовы «Лакаматыў» і мінскае «Юнацтва». Але гэта аказалася немагчыма тэхнічна, піша hockey.by.
Фота: hockey.by
На лядовай арэне ўзніклі праблемы з электрычнасцю, якія аператыўна вырашыць не ўдалося. У выніку гульню адмянілі.
Прыняцце рашэння, што рабіць з гэтым матчам далей, адклалі да панядзелка.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ