Фота: AP Photo/Jon Chol Jin

Фота: AP Photo/Jon Chol Jin

«Мы заўсёды будзем у адным акопе разам з арміяй і народам Расіі, якая стала на барацьбу для абароны годнасці і гонару дзяржавы, суверэнітэту і бяспекі краіны», — прыводзіць словы Кім Е Чжон расійскае афіцыёзнае агенцтва «РІА Навіны».

Па словах прадстаўніцы сям'і, якая кіруе Паўночнай Карэяй ужо амаль 80 гадоў, «ЗША, напампоўваючы Украіну вялікай колькасцю ўзбраенняў, «вызначыліся» ў стымуляванні працягу нестабільных сусветных падзей, а нядаўна зрабілі яшчэ больш яснай сваю антырасійскую пазіцыю, афіцыйна заявіўшы аб пастаўках сваіх асноўных танкаў».

Пры гэтым сястра Кім Чэн Ына выказала ўпэўненасць, што заходняя вайсковая тэхніка «будзе спаленая дашчэнту, сутыкнуўшыся з нязломным баявым духам і моцай гераічнай расійскай арміі і народа».

Клас
3
Панылы сорам
30
Ха-ха
102
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
6