«На фоне агульнай нестабільнасці найбольш зразумелым спосабам захавання зберажэнняў для шырокіх мас насельніцтва з'яўляецца купля нерухомасці», — тлумачаць феномен аналітыкі Realt.
Характэрна, што пакупнікі сталі больш цікавіцца двух- і трохпакаёвымі кватэрамі. А доля «аднапакаёвак» у здзелках знізілася.
Разам з тым апошнія тры гады ўсё больш пакупнікоў знаходзяць сабе «бюджэтныя» кватэры да 50 тысяч даляраў. У 2022 годзе іх доля дасягнула 35% ад усіх заключаных здзелак, што з'яўляецца самым высокім значэннем за апошнія 5 гадоў.
У той жа час доля здзелак ад 100 тысяч даляраў зніжаецца ўжо трэці год запар: за 12 месяцаў яна склала толькі 7%.
Найбольш папулярнымі ў пакупнікоў (амаль чвэрць усіх здзелак) былі кватэры, якія размяшчаюцца ў Фрунзенскім раёне.
Сярэдняя цана рэальных здзелак паднялася за 12 месяцаў на 2,5%, цэны прапановы выраслі за год на 1,6%.
На фоне крызісных падзей на пачатку 2022 года назіралася рэзкае зніжэнне сярэдніх цэн набытых кватэр у Мінску па ўсіх сегментах. Аднак за кошт павелічэння попыту цэны здзелак на другасным рынку паказалі рост і вярнуліся да ўзроўню, устаноўленага ў першы месяц года.
Аднапакаёвыя кватэры падаражэлі на 5,6%, а трохпакаёвыя, наадварот, патаннелі на 1,2%.
Самая дарагая кватэра, набытая на другасным рынку ў 2022 годзе, абышлася пакупніку ў 731 тысячу даляраў. Яна была чатырохпакаёвай агульнай плошчай 297 квадратных метраў, размяшчалася на вуліцы Кісялёва.
Чытайце таксама:
На плошчы Перамогі ў Мінску прадаецца кватэра тэледзівы Элеаноры Язерскай. Колькі каштуе?
Да 28 «квадратаў». Якія мікракватэры прадаюць у Мінску
Стала вядома, якія дамы з'явяцца на месцы так і не дабудаванага ГЦ «Гулівер»





