Фота: Генеральны Штаб УСУ
Ва ўкраінскай арміі пры дапамозе праграмы «Армія дронаў» фармуюцца першыя ў свеце ўдарныя роты БПЛА. Пра гэта 27 студзеня ў сваім фэйсбуку паведаміў Генеральны Штаб УСУ.
Згодна з распараджэннем Галоўнакамандуючага УСУ генерала Валерыя Залужнага, для рэалізацыі праекта створаны Каардынацыйны штаб з ключавымі міністэрствамі і службамі.
«Гэта неабходна для ўвасаблення шэрагу ключавых рэформаў і маштабавання вытворчасці БПЛА з мэтай забяспечыць імі ўкраінскую армію», — падкрэсліваюць у Генштабе УСУ.
Адзначаецца, што ўжо адабраны самыя прафесійныя вайскоўцы, якія ўзначаляць гэтыя ўдарныя роты. Кожная з іх атрымае беспілотнікі і боепрыпасы да іх, а таксама сістэмы Starlink і іншае неабходнае абсталяванне для знішчэння ворага.
Чытайце яшчэ:
Ва Украіне загінуў беларус-добраахвотнік Эдуард Лобаў
Зяленскі: Пасля ўварвання ва Украіну Пуцін для мяне — ніхто
Першыя «лаўцы шахедаў» ужо працуюць





