Днём 21 студзеня маладзечанец вырашыў адпампаваць ваду з агляднай ямы ў гаражы. На дапамогу ён паклікаў дваіх знаёмых. Працуючы, мужчыны выпівалі. Раптам памочнік спатыкнуўся і ўпаў у яму (глыбіня — 2,5 метра).

Гаспадар гаража разам з прыяцелем паспрабавалі самастойна дастаць чалавека, але ў іх нічога не атрымалася. На месца выклікалі супрацоўнікаў МНС і хуткую.

Калі ратавальнікі дасталі мужчыну, медыкі каля гадзіны з паловай змагаліся за жыццё пацярпелага, але безвынікова.

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
12
Абуральна
3