Першае месца заняў Кітай — ён імпартаваў з Расіі 2,25 млн кубаметраў неапрацаванай драўніны. Гэта 59% ад агульнага аб'ёму. У параўнанні з 2021 годам падзенне імпарту склала 63%.

На другім месцы ў разрэзе ўсіх краін па аб'ёмах імпарту расійскай неапрацаванай драўніны знаходзіцца Фінляндыя. Па выніках года яна імпартавала 789,31 тысячы кубаметраў, што на 84% ніжэй, чым у 2021 годзе.

Продажы расійскай неапрацаванай драўніны за мяжу ў параўнанні з 2021 годам упалі на 70% да 3,8 млн кубаметраў. Падзенне звязанае з увядзеннем з 1 студзеня 2022 года абмежавання экспарту круглага лесу іглічных і каштоўных лісцяных парод для стымуляцыі развіцця глыбокай перапрацоўкі драўніны ўнутры краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1