Сына былога міністра энергетыкі Уладзіміра Патупчыка — Сяргея Патупчыка — затрымалі ў пачатку гэтага або пры канцы мінулага года. 

Чытайце таксама: Затрыманы сын былога міністра энергетыкі Сяргей Патупчык — другі чалавек на «Беларуснафце». І яшчэ шэраг менеджараў

Пасля з'явілася інфармацыя, што Патупчыка-малодшага маглі затрымаць за допіс «Fuck war! Kyiv in my heart!» у сацыяльных сетках. 

Чытайце таксама: «Fuck war. Kyiv in my heart!» Намесніка гендырэктара «Беларуснафты» маглі затрымаць з-за допісу ў падтрымку Украіны

Як стала пазней вядома «Нашай Ніве», Сяргей Патупчык сапраўды атрымаў «суткі». Імаверна, па палітычным артыкуле. Як нам вядома, ён ужо на волі. 

Але звычайны для гэтай сістэмы нюанс: разам з затрыманнем фактычна ні за што і што ніяк не звязана з няздольнасцю выконваць прафесійныя абавязкі, чалавек вылецеў з работы. 

На старонцы кіраўніцтва на сайце «Беларуснафты» пустая вакансія намесніка дырэктара па эканоміцы — раней яе займаў Сяргей Патупчык. 

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
8