Загінуў украінец, які ваяваў поплеч з беларусамі
«Падчас выканання баявога задання загінуў наш Брат Руслан Абломаў «Русік». Са зброяй у руках, як сапраўдны Ваяр, аддаў жыццё на полі бою за Волю Украінскага Народа! Навекі Слава Герою!» — гаворыцца ў паведамленні Беларускага добраахвотніцкага корпуса.
Руслан «Русік» быў з Жытоміра, ён не беларус. Раней з'явілася недакладная інфармацыя, што загінуў беларус.
У Руслана Абломава засталася маленькая дачка. У БДК збіраюць сродкі для сям’і загінулага.
Раней паведамлялася, што падчас рэйду ў тыл ворага ў Новай Кахоўцы былі страты сярод беларусаў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ