Фота: AP Photo/Jacquelyn Martin
Зяленскі падкрэсліў, што ракетныя атакі Расіі сведчаць аб тым, што Крэмль хлусіць, заяўляючы аб магчымасці перамоў з Украінай.
Адказваючы на пытанне, ці можа дапамагчы вырашыць вайну сустрэча з Пуціным, Зяленскі адказаў: «Мне гэта не цікава. Не цікава сустракацца, не цікава размаўляць… Я сапраўды не разумею, хто прымае рашэнні ў Расіі».
Пры гэтым Зяленскі адзначыў, што калі Расія пакіне ўкраінскую тэрыторыю, то вайна спыніцца. «Я проста хачу, каб яны [расіяне] як мага хутчэй спынілі вайну і як мага хутчэй пакінулі нашу краіну», — дадаў Зяленскі.
Зяленскі таксама адказаў на пытанне, ці не позна ўжо весці перамовы з Крамлём. «Пасля поўнамаштабнага ўварвання для мяне [Пуцін] — ніхто», — падкрэсліў прэзідэнт.





