Двое хлапцоў, адзін з якіх раней быў судзімы, прабраліся на тэрыторыю касцёла, пераадолеўшы агароджу, пасля чаго старэйшы кінуў некалькі камянёў у вокны помніка архітэктуры.
Малодшы, у сваю чаргу, паквапіўся на батлейку, арганізаваную на ўваходзе ў касцёл, — скраў з яе фігурку асляняці.
Па факце хуліганства заведзеная крымінальная справа.
Чытайце таксама:
У Магілёве «невядомыя» разбілі шыбы ў касцёле. Вернікі канстатуюць, што напады на каталіцкія храмы пачасціліся





