Фота: pexels.com

Фота: pexels.com

Каб высветліць гэта, навукоўцы з буйнога Універсітэта Ёнсэ, што ў Паўднёвай Карэі, вывучылі стан здароўя больш чым 51 тысячы паддоследных. Яны ўстанавілі, што тыя людзі, якія слабей паціскалі руку іншаму чалавеку, у тры разы часцей маюць схаваную дэпрэсію, чым тыя, хто паціскае руку моцна, піша Daily Mail.

Спачатку медыкі зарэгістравалі, з якой сілай кожны з паддоследных паціскаў руку, а потым адправілі ўдзельнікаў даследавання на ацэнку псіхічнага здароўя. Падчас яго людзі ў тым ліку адказвалі, наколькі ім адпавядаюць выказванні накшталт «Мяне турбуюць рэчы, праз якія я звычайна не хвалююся» ці «Мне здавалася, што ўсё, што я рабіў, было для мяне цяжкім».

Выявілася, што людзі са слабейшым поціскам рукі ў тры разы часцей пагаджаліся з гэтымі сцверджаннямі, якія часта характарызуюць чалавека, хворага на дэпрэсію. Прычына гэтага незразумелая, але адна з тэорый заключаецца ў тым, што слабы поціск рукі можа сведчыць пра пагаршэнне агульнага фізічнага стану, які выкліканы адсутнасцю фізічнай актыўнасці — з’явай, якая часта мае месца падчас дэпрэсіі.

Раней ужо было вядома, што сіла поціску рукі дае магчымасць зразумець, з якой імавернасцю ў пацыента здарыцца дэменцыя, інфаркт і нават эрэктыльная дысфункцыя.

«Цяпер я разумею, якім быў дурнем». «Тэрапія не адразу дае эфект». Чатыры рэальныя беларускія гісторыі пра дэпрэсію

«У тых, хто застаўся ў Беларусі, свая ізаляцыя. У тых, хто з'ехаў — свая». Лекар-псіхіятр — пра эміграцыю, інтэграцыю і самаідэнтыфікацыю

«У тых, хто перажыў гора страты Радзімы, няма адчування будучыні». Як гаруюць беларусы

Клас
11
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
4
Абуральна
1