У Расіі з-за санкцый не могуць рабіць чайныя пакецікі
Намеснік прэм'ер-міністра Расіі Вікторыя Абрамчанка заявіла, што ў краіне па-ранейшаму існуюць складанасці, звязаныя з недахопам упаковачных матэрыялаў. Высветлілася, што вытворцы чаю і кавы сутыкаюцца з дэфіцытам фільтр-паперы і нітачак для пакецікаў з чаем, а вытворцы кансерваў — кольцаў для бляшаных слоікаў.
Расійская віцэ-прэм'ерка адзначыла, што праблемы, якія ўзнікаюць, неабходна вырашаць «альбо за кошт паралельнага імпарту, альбо за кошт паставак з дружалюбных краін, альбо за кошт вытворчасці ўнутры краіны».
Чытайце таксама:
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ