Зброя Палка Каліноўскага. Фота з тэлеграм-канала палка @belwarriors

Аляксандр Лукашэнка цудоўна ведае, што «няма дурных» і не спадзяецца нікога вярнуць. Наадварот, ён і не хоча, каб яго праціўнікі вярталіся. Ëн працягвае масавыя рэпрэсіі, гэта значыць, працягвае выціскаць актыўных людзей з Беларусі.

Заявы Лукашэнкі маюць іншую мэту — мінімізаваць актыўнасць людзей, у тым ліку ў эміграцыі. Яны хочуць, каб людзі маўчалі не толькі ўнутры краіны, але і за мяжой.

Будзеце маўчаць і не рыпацца цяпер — будзеце мець, не цяпер, а ў будучыні, большы шанец вырашыць нейкае пытанне ўнутры краіны ці прыехаць. А тыя, хто будзе актыўны, хто, у тэрміналогіі Лукашэнкі «працягвае дэструктыўную дзейнасць супраць нашай краіны», тыя такой магчымасці не атрымаюць: «У такім выпадку зваротнай дарогі няма і не будзе».

Лукашысты хочуць як зменшыць колькасць людзей, якія далучаюцца да беларускіх добраахвотніцкіх батальёнаў, так і колькасць тых, хто бярэ актыўны ўдзел у незалежных асяродках эміграцыі (удзельнічае ў ініцыятывах, данаціць у фонды салідарнасці і на СМІ, падтрымлівае добраахвотнікаў і гэтак далей).

Лукашэнкаўцы робяць з эміграцыяй тое, чым яны цяпер займаюцца з Украінай і Захадам,— гандлююць паветрам і абяцанкамі не абвастраць сітуацыю.

(гартайце ніжэй, каб прачытаць працяг)

«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ «НН»

«Мы не спынім падтрымкі Расіі, не спынім матэрыяльна-тэхнічнае і прапагандысцкае забеспячэнне расійскай агрэсіі. Але калі вы зменшыце падтрымку каліноўцаў і апазіцыі і ўстрымаецеся ад новых санкцый, мы не будзем узмацняць падтрымку Расіі», — гэта пасланне Украіне і Захаду.

«Калі вы будзеце сядзець і маўчаць і не будзеце падтрымліваць Ціханоўскую, Аб’яднаны пераходны кабінет і каліноўцаў, то мы не амністуем вас, бо нам вы тут не трэба, але і не зробім вам горш. А не будзеце маўчаць — тады будзем рабіць вам яшчэ горш» — вось пасланне Лукашэнкі.

Аляксандра Лукашэнку працягвае напружваць як наяўнасць у яго праціўнікаў адзінага цэнтра і адзінага лідара, так і стварэнне добраахвотніцкіх фармаванняў з досведам баявых дзеянняў. У выпадку аслаблення Расіі, яе паражэння ва Украіне, і першае, і другое можа мець для беларусаў значэнне.

label.reaction.like
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
label.reaction.sad
label.reaction.anger

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Жыве / Адказаць
24.01.2023
Год мира от Лукашенко начался привлекательно.
2
О / Адказаць
24.01.2023
[Рэд. выдалена]
2
вынік / Адказаць
24.01.2023
Калі падсумаваць: у лукаша і гэбні падгарае. Пятая кропка адчувае гэта, а мозг яшчэ не. Бо мазгоў у іх няма.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру