Ані міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Алейніка, ані іншага прадстаўніка Міністэрства замежных спраў не было на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі па «пытаннях грамадска-палітычнай сітуацыі», якая прайшла 24 студзеня.
Сем з трынаццаці прысутных на нарадзе — кіраўнікі сілавых структур (дзяржсакратар Рады бяспекі і яго намеснік, генпракурор, кіраўнікі Следчага камітэта, Міністэрства ўнутраных спраў, Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Аператыўна-аналітычнага цэнтра).
Але і з шасці астатніх некаторыя выйшлі з сілавых структур. Так, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергяенка раней працаваў намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі.
Чытайце таксама: Лукашэнка: Многія кажуць, што ці то Пуцін, ці то сілавікі кіруюць краінай
Лукашэнка дапусціў, што Расія магла напасці на Беларусь





