«Афіцыйныя ўлады ад іх спрабуюць дыстанцыявацца. Мы гэта выдатна бачым. Мы выразна разумеем і ведаем, — сказаў Лукашэнка. — Іх адпраўляюць на фронт: «Ідзіце на фронт, трэніруйцеся. Натрэніруецеся — паедзеце ў Беларусь зрынаць уладу. Там зладзіце шабаш, вайнушку». Нядаўна на фронце трапілі пад абстрэл. Нямала загінула, але калекамі колькі засталося! Каму яны сёння патрэбныя? Нікому. Прэзідэнт Зяленскі іх на калясцы па хакейнай пляцоўцы катаць не будзе. Але гэта іх выбар. Яны павінны ведаць, што з імі будзем разбірацца па законах ваеннага часу».

Ён падкрэсліў, што патрэбная будзе сур'ёзная праца, каб ва ўсім разабрацца. «Агулам ніхто нічога не павінен рабіць. Бо мы страцім сваіх прыхільнікаў, і законна страцім. Мы гэта павінны ўлічваць», — акцэнтаваў увагу Лукашэнка.

21 студзеня ў канцы аматарскага хакейнага матчу ён праехаў кола па Лядовай арэне з хлопцам з Данбаса, які ваяваў на баку Расіі, на інвалідным вазку. Гэта быў ураджэнец Данецка Павел Прахарэнкаў, які прысутнічаў на матчы як заўзятар і цяпер жыве ў Мінску.

Клас
3
Панылы сорам
40
Ха-ха
48
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
33