Скрын відэа

Пітэр Стана у інтэрв'ю DW на пытанне пра палітвязняў у Беларусі адказаў, што ў Еўрасаюзе надаюць гэтаму пытанню пільную ўвагу, бо «гэта з'яўляецца адлюстраваннем і ілюстрацыяй шырокамаштабных рэпрэсій, якія рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае супраць уласнага насельніцтва».

Пітэр Стана кажа, што ЕС не толькі ўважліва сочыць за гэтым, але і «прымае меры і рэагуе».

Паводле яго словаў, у распараджэнні ЕС ёсць некалькі інструментаў. Сярод іх ён называе санкцыі супраць тых, хто чыніць або падтрымлівае рэпрэсіі, уключаючы судовую ўладу. Але ў ЕС разглядаюць і «іншыя меры». Стана не ўдакладніў, якія менавіта.

Але ён адзначыў, што краіны ЕС узаемадзейнічаюць з міжнароднымі партнёрамі, каб «узмацніць і павысіць палітычны ціск на рэжым Лукашэнкі з мэтай вызвалення гэтых людзей».

«Мы выкарыстоўваем усе наяўныя ў нашым распараджэнні інструменты, уключаючы асуджэнне і абмежавальныя меры, каб рэагаваць, і будзем працягваць гэта рабіць», — сказаў афіцыйны прадстаўнік ЕС па знешнепалітычных пытаннях.

Стана заявіў, што ЕС заклікае рэжым Лукашэнкі неадкладна вызваліць палітычных зняволеных і не працягваць рэпрэсіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Знаем мы іх меры / Адказаць
24.01.2023
Пальчыкам гразяць
0
Зьмітрок Магілёвец / Адказаць
26.01.2023
Санкцыі гэнтым суддзям і чыноўнікам да аднаго месца. Яны жывуць у цяпле, чарка, шкварка ды інамарка ў іх маецца і ня танныя. Па замежжам асабліва не матаюцца, у Турэччыну, Ягіпет санкцыі побаку.... Ішоў 30 год дыктатуры ў цэнтры Еўропы, а воз і ныне там.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру