Фота: vecteezy

Фота: vecteezy

«Віягра» значна зніжае рызыку сардэчна-сасудзістых захворванняў і заўчаснай смерці ў мужчын. Да такой высновы прыйшлі навукоўцы з універсітэта Паўднёвай Каліфорніі ў сваім даследаванні, апублікаваным у часопісе Journal of Sexual Medicine.

У ходзе даследавання былі прааналізаваныя медыцынскія запісы за 14-гадовы перыяд больш чым 23 тысяч амерыканскіх мужчын узростам каля 52 гадоў, якім прапісвалі «Віягру» ад эрэктыльнай дысфункцыі. Атрыманая інфармацыя была параўнаная з медыцынскімі данымі 48 тысяч мужчын такога ж узросту, якія мелі такі ж дыягназ, але прэпарат не прымалі. 

«У выніку было ўстаноўлена, што пацыенты, якія прымалі «Віягру», у сярэднім жылі даўжэй. Рызыка заўчаснай смерці ад любых прычын у іх была зніжаная на 25%, а рызыка смерці ад сардэчна-сасудзістых захворванняў — амаль на 40%. Акрамя таго, у іх таксама на 17% была зніжаная рызыка развіцця сардэчнай недастатковасці», — гаворыцца ў выніках даследавання.

Прытым мужчыны, якія прымалі вялікую дозу «Віягры», аказаліся лепш абароненымі ад сардэчных захворванняў, чым тыя, хто прымаў меншую дозу прэпарату.

У той жа час даследчыкі адзначылі, што гэтыя факты ўжо даўно не адкрыццё, бо яшчэ ў момант з'яўлення «Віягры» ў 1992 годзе яна тэставалася ў якасці прэпарату ад шэрагу сардэчных захворванняў, але было ўстаноўлена, што ўсё ж яна больш эфектыўная для лячэння праблем з эрэкцыяй.

Акрамя таго, навукоўцы звярнулі ўвагу на неабходнасць далейшых даследаванняў, бо сувязь паміж выкарыстаннем прэпарату і яго станоўчым эфектам для сэрца яшчэ не вывучана дастаткова падрабязна.

«Магчыма, што паддоследныя мужчыны былі ад пачатку менш схільныя да сардэчных захворванняў, бо ў адваротным выпадку такім пацыентам не прызначаюць «Віягру». Альбо паляпшэнне здольнасці займацца сэксам больш паўплывала на добрую працу сэрца, чым гэтага дабіўся той жа прэпарат. У кожным разе, трэба працягваць даследаванне», — сказалі навукоўцы.

Чытайце яшчэ:

Чатыры метады кантрацэпцыі, якія не працуюць 

Ці можа звычайная разынка перазагрузіць ваша сэксуальнае жыццё?

Мужчыны-беларусы назвалі чатыры памылкі жанчын, якія паралізуюць іх у ложку 

Клас
16
Панылы сорам
4
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
3