У Салігорскім раёне камбайны захоўваліся пад заваленым дахам
Камітэт дзяржкантролю паведаміў пра вынікі праверкі сельгасарганізацый Мінскай вобласці. Кантралёраў цікавілі ўмовы захавання сельскагаспадарчай тэхнікі, і ў 19 з 28 выпадкаў яны знайшлі парушэнні.
Парушэнні выявілі ў Вілейскім, Барысаўскім, Чэрвеньскім і Уздзенскім раёнах. Але найбольш крытычная сітуацыя была выяўленая ў гаспадарцы «Белслуч» Салігорскага раёна.
У гэтай гаспадарцы ўсе збожжаўборачныя камбайны працяглы час знаходзіліся пад заваламі даху, які абрынуўся. І кіраўніцтва нічога з гэтым не рабіла да праверкі.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ