На месцы загінула кіроўца і дзве пасажыркі: 19 і 24 гадоў. Яшчэ адной маладой дзяўчыне выратавала жыццё тое, што яе выкінула з аўтамабіля.

Як пасля высветлілася, дзяўчаты перад трагічнай паездкай выпівалі і пасля вырашылі паехаць на АЗС за алкаголем. Іх мусіў адвезці цвярозы знаёмы, але дзяўчаты яго не дачакаліся. 

У 2:42 у Чавускі аддзел МНС паступіў званок: дзяўчына ў шоку тлумачыла, што аўтамабіль, у якім яна знаходзіцца разам з сяброўкамі, гарыць і яны не могуць з яго выбрацца, таму што ўсе дзверы заблакаваныя. Аднак падрабязна расказаць, дзе знаходзіцца месца аварыі, пасажырка не змагла.

Пазней экспертыза ў крыві загінулай кіроўцы выявіла 2,5 праміле алкаголю. Перад ДТЗ машына рухалася з хуткасцю 120 км/г.

Клас
1
Панылы сорам
10
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
28
Абуральна
4