«Радыё Свабода»
Літва падтрымлівае ўніфікацыю санкцый супраць Беларусі і Расіі, з такой заявай у Бруселі 23 студзеня выступіў міністр замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс, піша «Радыё Свабода».
«Ёсць імкненне да прымянення ў дачыненні Беларусі тых жа санкцый, якія дзейнічаюць супраць Расіі. Літва гэты намер падтрымлівае», — сказаў ён перад пасяджэннем рады кіраўнікоў МЗС краін ЭС.
Ландсбергіс дадаў, што літоўскі бок фіксаваў спробы абходу санкцый супраць РФ праз Беларусь. На яго думку, уніфікацыя санкцый закрые гэтую шчыліну.