Андрэя абвінавацілі ў тым, што ён з мабільнага тэлефона ў сацсетцы «Аднакласнікі» пакінуў публікацыю з выявай і тэкстам, якія «прыніжаюць гонар і годнасць асобы, абразлівую інфармацыю і негатыўную ацэнку» Лукашэнкі.

Таксама мужчыну паставілі ў віну, што ён у сваіх публікацыях абвінаваціў Лукашэнку ў здзяйсненні цяжкіх злачынстваў паводле ч. 3 арт. 424 (злоўжыванне ўладай альбо службовымі паўнамоцтвамі) і ч. 3 арт. 426 (перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў) Крымінальнага кодэкса.

Публікацыі Андрэя на старонцы заўважыў супрацоўнік міліцыі падчас маніторынгу сацыяльных сетак.

Мужчына прызнаў віну часткова і паведаміў, што частку публікацый, якія ставяць яму ў віну, размясціў у сябе на старонцы, калі знаходзіўся за межамі Беларусі. Але да гэтага падчас допыту паведаміў, што гэтыя ж публікацыі з верасня 2020 года па сакавік 2021 года размясціў, знаходзячыся па месцы прапіскі ў Гродне.

Андрэй раскаяўся ў здзейсненым.

Андрэй Мацонак мае на ўтрыманні непаўналетняе дзіця.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
16