Фота: Paul White, AP

Фота: Paul White, AP

Прадстаўнікі амерыканскай і брытанскай выведкі супольна са следчымі гішпанскай нацыянальнай паліцыі прыйшлі да высновы, што за леташняй рассылкай бомбаў у Іспаніі можа стаяць расейскае ГРУ і «Расейскі імперскі рух». Аб гэтым са спасылкай на афіцыйных асоб ЗША піша газета The New York Times.

Следства лічыць, што рассыланне бомбаў магло ажыццявіць ГРУ праз радыкальную ўльтраправую групоўку «Расейскі імперскі рух» (РІР), у якой ёсць прыхільнікі ва ўсёй Еўропе і асабліва ў Іспаніі, а таксама ёсць свае ўласныя цэнтры вайсковай падрыхтоўкі ў Санкт-Пецярбургу. Следчыя адсачылі, што ключавыя чальцы группоўкі падчас нападу якраз знаходзіліся ў Іспаніі. 

Дзярждэпартамент ЗША ў свой час ужо ўносіў РІР у спіс глабальных тэрарыстычных арганізацый, а таксама адзначаў, што групоўка мае сувязі з расейскімі спецслужбамі. 

«РІР праводзіла ваенізаваную падрыхтоўку прыхільнікаў перавагі белай расы і неанацыстаў у Еўропе, а таксама актыўна працуе над тым, каб згуртаваць гэтыя групы», — гаворыцца ў паведамленні Дзярждэпартамента.

Фота: Alexander Zemlianichenko, AP

Фота: Alexander Zemlianichenko, AP

Афіцыйныя асобы ЗША мяркуюць, што мэтай нядаўніх тэрарыстычных актаў у Іспаніі было запалохванне еўрапейскіх саюзнікаў па НАТА, якія дапамагаюць Украіне абараняцца ў вайне супраць Расіі. У прыватнасці, адна з бомбаў па пошце была адпраўлена зброевай кампаніі Instalaza, гранатамёты вытворчасці якой Іспанія перадае Украіне, а іншая бомба ўвогуле адправілася на авіябазу Тарэхон, дзе размешчаны аб'яднаны цэнтр паветраных аперацый НАТА ў Міжземным моры.

Амерыканскія чыноўнікі падазраюць, што да тэрактаў датычнае сакрэтнае падраздзяленне ГРУ №161 (цэнтр падрыхтоўкі спецыялістаў на базе вайсковай часці №29155 у Маскве), якое спецыялізуецца на сабатажах, выбуховай дзейнасці і арганізацыі забойстваў на еўрапейскім кантыненце.

Гэта падраздзяленне налічвае не больш за два дзясяткі чалавек, але адзначылася атручэннем Скрыпалёў у Солсберы, замахам на балгарскага зброевага бізнэсмена Емяльяна Гебрэва, падрывам чэшскага склада ўзбраенняў у Врбеціцэ, а таксама ў многіх іншых справах.

Фота: wikimedia.org

Фота: wikimedia.org

Нагадаем, што ў канцы лістапада і пачатку снежня мінулага года ў Іспаніі невядомыя разаслалі прыкладна шэсць пасылак з бомбамі. Іх даставілі, у тым ліку ў рэзідэнцыю прэм'ер-міністра краіны, міністэрства абароны, на авіябазу, завод па вырабе ўзбраенняў, а таксама ў пасольствы Украіны і ЗША. У выніку тэрактаў пацярпеў супрацоўнік украінскай амбасады ў Мадрыдзе, ён атрымаў раненні, калі адкрыў пасылку.

Чытайце яшчэ:

У Польшчы выратавалі вадалазаў з Іспаніі. Але пасля задумаліся: а што яны рабілі?

ЗША прызнаюць ПВК «Вагнер» міжнароднай злачыннай арганізацыяй

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
11