Адміністратар канала Сяргей кажа «Нашай Ніве», што справу на малодшага брата завялі яшчэ ў канцы лістапада — пачатку снежня па частцы 2 артыкула 208 КК (вымаганне). Ён называе гэту справу сфабрыкаванай, але пакуль не можа агучыць дэталі.

На мінулым тыдні 15-гадовага брата адміна затрымалі і на трое сутак змясцілі на Акрэсціна. За гэты час, як кажа Сяргей, не дапускалі ні бацькоў, ні адваката.

У пятніцу падлетка вызвалілі з-пад варты і накіравалі ў «Навінкі», дзе ён утрымліваецца па сёння. Крымінальная справа ў дачыненні да яго не спыненая, з хлопца ўзятая падпіска аб нявыездзе.

З пачатку вайны канал чыгуначнікаў публікаваў інфармацыю пра перамяшчэнне саставаў з вайсковай тэхнікай, а таксама паведамляў пра акцыі «партызанаў».

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
73