Фота ілюстрацыйнае
Адна трагедыя адбылася ў вёсцы Малая Зімніца Слаўгарадскага раёна. Там на пажары ў прыватным доме загінуў 64-гадовы пенсіянер. Прычыны пажару і гібелі высвятляюцца.
74-гадовы пенсіянер загінуў на пажары ў вёсцы Дрокаўка Чавускага раёна. Дом, які загарэўся, належыць ААТ «Асінаўскі-Агра», мужчына яго арандаваў. Прычыны пажару і гібелі таксама высвятляюцца.





