Польшча дапускае стварэнне кааліцыі з краінамі, якія гатовы даць Украіне танкі Leopard 2 без удзелу Германіі, калі ўрад Шольца так і не ўзгодніць перадачу гэтай зброі. Пра гэта ў інтэрв'ю журналістам 22 студзеня распавёў прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі.
Маравецкі раскрытыкаваў паводзіны Германіі на пасяджэнні «Рамштайн-8», якія, на яго думку, былі непрымальнымі.
Кіраўнік польскага ўрада не разумее, што павінна яшчэ адбыцца, каб у Берліне «расплюшчылі вочы і пачалі дзейнічаць у адпаведнасці з патэнцыялам Германіі».
Маравецкі таксама адзначыў, што Германія не павінна, прынамсі, звязваць рукі іншым саюзнікам, калі ўжо сама не хоча гэтага рабіць.
«Калі згоды Германіі на Leopard так і не будзе, то мы будзем будаваць меншую кааліцыю дзяржаў, гатовых падзяліцца сваімі сучаснымі танкамі з Украінай. Мы не будзем проста назіраць, як Украіна сцякае крывёй», — заявіў Маравецкі.
Ён падкрэсліў, што Украіна і Еўропа перамогуць у гэтай вайне — з Германіяй ці без яе:
«Ад Германіі залежыць, ці хоча яна далучыцца да місіі і спыніць расійскае варварства, ці выбірае моўчкі назіраць і ўвайсці ў гісторыю як тыя, хто быў на няправільным баку».
Пра тое, што затрымка з танкамі адбываецца толькі з-за пазіцыі Германіі, заявіў і вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль:
«Гэта палітычнае рашэнне, якое да гэтага часу не было прынята ў асноўным з-за нежадання Германіі.
Калі гэтая дамоўленасць не будзе дасягнутая, вайна будзе працягвацца да наступнай вясны, калі Расія, верагодна, паспрабуе пачаць новы наступ», — сказаў ён, падкрэсліўшы, што кіраўніцтва Еўрасаюза падтрымлівае перадачу танкаў.
Чытайце таксама:
Der Spiegel: Германія гатовая перадаць Украіне толькі 19 самых старых «Леапардаў»
Міністр абароны Германіі анансаваў паездку ва Украіну
Міністры краін Балтыі заклікалі Нямеччыну неадкладна перадаць Украіне танкі Leopard 2
Украіна — саюзнікам: Вызначыцеся, ці гатовыя выконваць абяцанні вайсковай дапамогі






ну т.е. как обновляется ее (польши) танкопарк?