Пасля 1917 года, калі бальшавікі сталі весці барацьбу з рэлігіяй, царква была закрытая. У савецкі час тут размяшчалася збожжасховішча. У пачатку 90-х гадоў з храма быў вывезены ў горад Клімавічы пазалочаны іканастас.

Гісторыя царквы авеяная легендамі. Адна з іх — падземны ход, які нібыта звязваў яе з капліцай на мясцовых могілках. Некаторае падабенства ходу захавалася да гэтага часу, але, на жаль, на сёння ён засыпаны зямлёй.

Калісьці прыгожы храм, які без перабольшвання можна назваць перлінай драўлянага дойлідства, доўгі час з’яўляўся сельскім духоўным цэнтрам. Але неўзабаве гэты гістарычны помнік можа ператварыцца ў руіны і знікнуць. Праблема разбурэння помніка ўзнікла не цяпер, але з кожным годам ягоны стан пагаршаецца.

Між іншым колішняя царква знаходзіцца ў прасторным скверы, размешчаным у цэнтры вёскі. Аднак цяпер вакол яе нарасло шмат дрэў, хутка гэта тэрыторыя можа ператварыцца ў лес, у якім і следу не будзе, што тут некалі стаяў храм.

Чытайце таксама:

Стогадовую драўляную капліцу на крычаўскіх могілках ператварылі ў сметніцу

Палац Пацёмкіна-Галынскіх у Крычаве адзначае чарговую гадавіну, але стайні пры ім так і не аднавілі

У Крычаве гінуць старыя яўрэйскія могілкі

Знішчаны будынак апошняй мсціслаўскай сінагогі — раней яго патаемна прадалі за бясцэнак

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
3