Перакідванне расійскай тэхнікі ў Беларусь

Перакідванне расійскай тэхнікі ў Беларусь

«Канцэптуальнае нагнятанне тэмы неадкладнай вайсковай пагрозы з боку Беларусі, як інфармавала ўжо Галоўнае ўпраўленне разведкі, гэта, уласна, расійскае ІПСА. Безумоўна, пра дыктатара Лукашэнку нам усё вядома, пра рэжым у Беларусі. Але ёсць аб'ектыўныя рэчы: колькасць ударнай групоўкі, гатоўнасць сіл і сродкаў і іншыя моманты, якія нам дазваляюць сцвярджаць, што на сёння пагрозы з боку Беларусі поўнамаштабнай наземнай аперацыі, яе ўдзелу на баку Расіі няма», — сказаў Юсаў.

Ён паабяцаў, што, «калі сітуацыя зменіцца, адпаведная інфармацыя будзе», але запэўніў, што «нават на выпадак змены сітуацыі Украіна гатовая і адпрацавала ўсе сцэнары».

«У інтарэсах менавіта Пуціна і так званай Расійскай Федэрацыі максімальна нагнятаць тэму менавіта з Беларуссю. Але ўжо і дыктатар Лукашэнка не вельмі ў гэта гуляе. Мы нядаўна бачылі, як ён вадзіў за нос Лаўрова падчас сустрэчы, і, з аднаго боку, расказваў, як ён любіць Пуціна, а потым сказаў, што не бачыць пагрозы з боку Украіны, і што Украіна трымаецца. Гэта значыць, не хоча рабіць суіцыдальных дзеянняў дыктатар Лукашэнка», — сказаў прадстаўнік ГУР.

Ён таксама зазначыў, што контрнаступальная аперацыя па вызваленні сваіх зямель для Украіны «сапраўды цяжкая», але Украіна можа вызваліць свае землі.

«Украіна вызваляе і будзе працягваць вызваляць свае тэрыторыі. Так, гэта будзе цяжка, але непазбежна… Паверце, што ёсць абсалютная адэкватная і цвярозая ацэнка сітуацыі і адэкватныя і цвярозыя задачы і для ўкраінскіх сіл абароны, і разуменне, што мы можам. Дык вось мы сапраўды можам вызваліць нашы землі».

19 студзеня Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрам МЗС РФ Лаўровым заявіў, што Украіна яго «прыемна здзіўляе», бо не ідзе на правакацыі супраць Беларусі, хаця «яе актыўна падштурхоўваюць».

Клас
24
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
8