Арастовіч кажа, што ва Украіне пачалася грызня, украінцы падвяргаюцца інфармацыйнай вайне, тэхналогіям маніпуляцыі. Украінцы знаходзяцца «ў гісторыі, якую круцім ужо не мы».

У прыклад ён прыводзіць гібель Дзяніса Манастырскага і кіраўніцтва МУС, а таксама сваё звальненне.

«Вось выбілі Арастовіча, які быў афіцыйным голасам, адным з афіцыйных галасоў, шмат чаго цяпер адбываецца. Я, як чалавек, які трошкі да гэтых рэчаў меў дачыненне ў жыцці, магу сказаць, што мы ўжо ў гісторыі, якую круцім не мы».

Ён кажа, што «лупяць па асобах, якіх лічаць ключавымі».

Арастовіч заклікаў да захавання адзінства ўкраінцаў.

«Перш чым радавацца, што мы непераможныя, нагадваю, што мы непераможныя толькі датуль, пакуль мы не пачалі грызціся адно з адным. Калі мы пачалі грызціся адно з адным, мы вельмі «пераможныя». І «пераможныя» ў самыя кароткія тэрміны і нечакана для саміх сябе. І калі ўсе думаюць, што мы гарантавана выйграем вайну, то гэта ўжо малаімаверна».

Арастовіч успомніў выказванні Анджэя Дуды, прэзідэнта Польшчы, пра вырашальны месяц для Украіны. Дуда заклікаў саюзнікаў даваць больш узбраенняў Украіне, таму што сітуацыя складаная, а найбліжэйшыя месяцы пакажуць, ці выжыве Украіна.

«Вы думаеце, гэтая фраза была проста так сказана ці ён на аснове нейкай інфармацыі казаў?» — задаў пытанне Арастовіч.

Клас
105
Панылы сорам
18
Ха-ха
6
Ого
10
Сумна
12
Абуральна
19