Дарэчы, скунс не ўваходзіць у спіс жывёл, якіх забаронена трымаць у кватэры.

Вольга жыве з хлопцам у мінскай кватэры. Кажа, звычайныя коцікі ды рыбкі — гэта занадта проста, не для яе. Аднойчы ў інтэрнэце наткнулася на жанчыну, якая мэтанакіравана разводзіць скунсаў. Падобна на тое, што за мяжой гэта ўжо перспектыўны трэнд. Праз некаторы час у Мінск прыбыла першая маладая самка. Назвалі Булачкай. Натуральна, завялі інстаграм.

Дзіцяня скунса каштуе каля $1000. Гаспадыня кажа, гэтая Булачка атрымалася настолькі вяртлявая, што яе амаль немагчыма нармальна сфатаграфаваць.

— Вельмі цікаўная драпежніца: усё ёй трэба паглядзець, усюды пралезці, усё высветліць, — захоплена расказвае дзяўчына. — І ўвесь час спрабуе сцягнуць ежу, асабліва тую, якую ёй нельга. Колькі ні кармі — вечна галодная. Кормім курыцай і індычкай, сабачым кормам, гароднінай і садавінай. Яшчэ вельмі любіць дзіцячыя пюрэ з трусам, не адарваць. Ну і ёсць пастаянная мэта ў жыцці — сцягнуць кавалачак торта або шакаладкі. Толькі ёй нельга. Стараемся, вось, не дапусціць атлусцення.

Вольга распавядае, што характарам яе скунсіха нагадвае адначасова і катоў, і сабак — ласкавая, прыязная, таварыская, адданая. Пры гэтым вельмі ахайная. Сябруе з дзюма птушкамі angry birds, іншыя цацкі не ўспрымае.

Злавацца Булачка асабліва не ўмее, але прылаўчылася абурацца:

— Калі незадаволеная, то выдае дзіўныя, ні да чога не падобныя гукі, напрыклад, калі не разумее, што адбываецца: навошта мы чысцім яе домік або калі занадта рана, на яе думку, саджаем у гэты домік перад сном.

Драць мэблю ці займацца іншым шкодніцтвам першы беларускі скунс пакуль не думае. Хіба што часам, па словах Вольгі, спрабуе прыкруціць плінтус там, дзе ён адышоў.

Але ёсць галоўнае пытанне. Кажуць, што скунс сваім струменем здольны паралізаваць працу невялікага аграгарадка. Пра пах распавядаюць жахі.

— Сама па сабе яна не мае непрыемнага паху, — тлумачыць гаспадыня. — Мех даволі прыемна пахне, не як сабака або кот. А што датычыць струменя, то свойскім скунсам у дзіцячым узросце выдаляюць анальныя залозы — «атакаваць» пасля гэтага яны не могуць.

Булачцы цяпер тры месяцы. Неўзабаве трэба будзе зрабіць камплект сабачых прышчэпак — і можна адпраўляцца на павадку гуляць па Мінску.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

12
циник / Адказаць
21.01.2023
Ну я представляю тех кто сдал их и ихнему скунсу квартиру и что там будет через полгода, такие вот обычно засирают ее так что там и скунса не надо
4
Максим Дизайнер / Адказаць
21.01.2023
циник

Король квадратных метров в облезлой панели в загазованном пролетарском гетто нарисовался. У вас и дети, со слов, ее засирают так, что и скунса не надо. "Без детей и животных" - любимое требование совков. И это в халупе с обоями у залатыя цвяточки. Сидити в своих облезлых норах, и сами их засирайте, с такими же колхозниками с малой родины, которым вы их сдаете.
3
циник / Адказаць
21.01.2023
Максим Дизайнер, у меня элитка приятель, так что ни свиней ни тем более скунсов я туда не допускаю:) возьми их к себе вместе со скунсомесли хочешь, я пас))
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру