Здарэнне адбылося яшчэ ў лістападзе мінулага года. Дзве пенсіянеркі 72 і 77 гадоў вырашылі падзарабіць. Абедзве з самай раніцы вырашылі заняць выгадныя гандлёвыя месцы каля міні-рынку недалёка ад крамы «Квартал». Але здарылася так, што абедзвюм прыйшлося па душы адно і тое ж месца, паведамляе адзін з міліцэйскіх тэлеграм-каналаў. ️

Калі палюбоўна дамовіцца не атрымалася, жанчыны паспрачаліся. У момант сваркі малодшая моцна штурхнула старэйшую, у выніку тая ўпала і зламала нагу.

Беднай жанчыне прыйшлося выклікаць хуткую. Некаторы час яна правяла ў бальніцы.

У пенсіянеркі, якая адваявала «месца пад сонцам», — крыміналка за прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці.

Клас
2
Панылы сорам
15
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
5