«Чарга ў Мінску самая вялікая ў Беларусі, але паволі аб'ёмы зніжаюцца. На сёння ў ёй стаіць 179 тысяч сем'яў», — паведаміла Лукашэвіч.
Па словах Лукашэвіч, у мінулым годзе 11,5 тысячы сем'яў палепшылі свае жыллёвыя ўмовы і былі знятыя з уліку. Прыярытэт пры вырашэнні жыллёвых праблем — у тых, хто выхоўвае больш за траіх дзяцей.
У 2022 годзе, паводле чыноўніцы, 1277 шматдзетных сем'яў палепшылі свае ўмовы пражывання.
Акрамя будаўніцтва ў сталіцы, іх накіроўвалі ў Смалявічы і малыя гарады, прадавалі гатовае жыллё ў новабудоўлях. Незаможныя шматдзетныя сем'і атрымлівалі бясплатнае жыллё сацыяльнага карыстання.
Таксама год супрацоўнікі жыллёвай сферы Мінска фіксуюць каля 1,6 тысячы адмоў шматдзетных сем'яў ад новага, большага па плошчы жылля. Прыкладна ў 45% гэтай катэгорыі прычына гэтага — наяўнасць уласнага жылля, у якім пасля нараджэння чарговага дзіцяці проста перастала хапаць пэўнай колькасці плошчы да нормы. А некаторых не задавальняе раён забудовы, напрыклад, мікрараён Сокал, які месціцца каля Нацыянальнага аэрапорта, то-бок вельмі далёка ад уласна Мінска.






сказала - нет