Фота: vecteezy 

Фота: vecteezy 

Кухонныя губкі — гэта базавая рэч на нашай кухні, якую мы ўжываем штодня. Некаторыя людзі абразаюць ражкі губак. Навошта яны гэта робяць?

Трэба адзначыць, што кухонныя губкі адны з самых брудных рэчаў у нашай кватэры. На іх збіраецца вялікая колькасць бактэрый, для якіх цяпло і вільгаць — ідэальныя ўмовы для размнажэння. 

Часам, калі мы мыем посуд ці праціраем стол, то не ачышчаем паверхні, а распаўсюджваем бактэрыі, якія знаходзяцца на губках. Не ўсе ведаюць, што адну і тую ж губку нельга выкарыстоўваць для розных мэтаў. Абразанне ражкоў павінна ў некаторай ступені дапамагчы вам прадухіліць гэта. 

Абразаючы ражкі губак, мы пазначаем тую ці іншую губкі. Тая, у якой абрэзаныя ражкі, можа, напрыклад, выкарыстоўвацца толькі для мыцця посуду або, наадварот, толькі для працірання стальніц. У нашай памяці ёсць такая асаблівасць: значна лягчэй запомніць іншую форму, чым іншы колер.

Ці мае сэнс абразаць ражкі губак? Гэта залежыць ад абставін. Некаторыя людзі заяўляюць, што ніколі не блытаюць губкі, таму што проста захоўваюць іх у розных месцах. Аднак для іншых гэты спосаб можа быць карысным.

Чытайце яшчэ:

Рэцэпт на выхадныя. Глінтвейн

Загадка. Вы можаце адгадаць яе ўсяго за хвіліну?

У Егіпце знайшлі 16-метровы папірус з тэкстамі з «Кнігі мёртвых»

Клас
12
Панылы сорам
21
Ха-ха
9
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
3