На гомельскага выкладчыка Андрэя Пуканава завялі адразу некалькі крымінальных спраў
Пра завядзенне супраць Андрэя Пуканава некалькіх крымінальных спраў паведамляе «Флагшток» са спасылкай на тэлеграм-каналы сілавікоў.
Андрэй Пуканаў — праваслаўны вернік, бакалаўр багаслоўя, выкладчык нямецкай мовы. Яго затрымалі 18 студзеня. Сілавікі прыйшлі да яго на працу, па месцы жыхарства быў праведзены ператрус.
У выніку гомельца абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі. У пацвярджэнне сваіх слоў невядомыя міліцыянты паказалі перапост з антываенным зместам.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ
Трыбунал для 3% і пуйла, зброя для украіны
Мы пераможам, хунта за ўсе заплаціць