Летась Паўлаў прыцягнуў увагу заявай аб неабходнасці «дэсатанізацыі» Украіны. У інтэрв'ю ён сказаў, што з 90-х гадоў ва Украіне павялічвалася колькасць паслядоўнікаў рэлігійных сектаў, а пасля 2014 года кіраўніцтва краіны вырашыла «забараніць сапраўдныя каштоўнасці, якія нясуць праваслаўная вера, іслам і іудаізм».
Паўлаў сказаў, што ў выніку з Украіны зрабілі «таталітарную гіперсекту», а «ўлада заможных у Кіеве першай ператварылася ў ваяўнічых фанатыкаў, чые погляды прама супрацьлеглыя поглядам нармальных людзей».





