Удзельнікаў гурта Tor Band разам з жонкамі затрымалі 28 кастрычніка ў Рагачове. У канцы снежня паведамлялася, што яны не выйшлі на волю пасля 60 сутак арышту.

«Ім за кожную песню даюць па 15 сутак. Ходзяць чуткі пра крымінальную справу, але пакуль яе няма, наколькі я ведаю. У Рагачове цяпер «трасуць» людзей, якія здымаліся ў кліпах Tor Band. Пераважна ладзяць прафілактычныя гутаркі. Некаторых затрымліваюць, калі знаходзяць падпіскі на «экстрэмісцкія» каналы. У дзяржаўных арганізацыях і на прадпрыемствах былі сходы. Людзей папярэджвалі, каб прыбралі ў сацыяльных сетках Tor Band, спасылкі на іх, рэпосты. Пагражалі арыштамі», — распавядала крыніца «Свабоды».

Tor Band — вядомы беларускі гурт. Іх кліпы на песні «Мы — не «народец»», «Жыве», «Кто, если не ты?!» набралі больш за мільён праглядаў на YouTube.

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
29