Як паведаміў кіраўнік Запарожскай абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандр Старух, за суткі расіяне 224 разы абстралялі Запарожскую вобласць.
«Жорсткасць захопніка не мае межаў і не перастае жахаць. Прыйшоўшы ў цывілізаваную краіну, варвары знішчаюць інфраструктуру, пад пастаяннай пагрозай жыцці мірных украінцаў, якія знаходзяцца на лінію агню», — сказаў ён.
Расійскія войскі працягваюць сцягваць тэхніку на запарожскім кірунку і не пакідаюць намераў цалкам захапіць тэрыторыю вобласці, 60% якой ужо акупавана.
Напярэдадні захопнікі абʼявілі аб намерах пачаць «вызваленне» вобласці, украінскія вайскоўцы чакаюць актывізацыі баявых дзеянняў у Запарожскай вобласці вясной і летам.





