Фота ілюстрацыйнае
«За мінулы год у Беларусі было абаронена 190 дысертацый па сацыяльна-гуманітарных навуках. Здавалася б, вяртанне да нармальных тэмпаў пасля крызісных 2020 і 2021 года, калі абаранялася каля 150 дысертацый. Але некалькі цікавых назіранняў:
34 дысертацыі (кожная шостая) — абароненыя кітайцамі! У некаторых дысцыплінах засілле кітайцаў проста крытычнае: з 18 дысертацый па мастацтвазнаўстве — 12 абаронены кітайцамі, з 4 дысертацый па культуралогіі — 3 кітайскія.
Пры гэтым некаторыя дысцыпліны знаходзяцца ў крытычным стане.
Па псіхалогіі за 2022 год абароненая толькі адна дысертацыя (!). Рэзка ўпала колькасць абарон па гісторыі, за 2022 год — толькі 12 дысертацый, раней стабільна абаранялася штогод больш за 30 дысертацый», — адзначае аўтар.
У той жа час вельмі папулярныя абароны дысертацый на атрыманне ступеняў кандыдатаў педагагічных навук і дактароў ды кандыдатаў эканамічных навук.
Пры гэтым са 190 дысертацый толькі 20 было абаронена на беларускай мове.
І гэта гаворка пра сацыяльна-гуманітарную сферу, а ў тэхнічных навуках гэтыя паказчыкі, відавочна, нулявыя.
Чытайце таксама:
Генпракурор Швед у мінулым годзе стаў не проста доктарам навук, а «найлепшым» ва ўсёй краіне





