«Гэта вельмі вялікая і важная падтрымка. Мы ўвесь час кантактавалі з украінцамі, у прыватнасці па артылерыі Caesar, і я рады, што цяпер мы атрымалі шырокую падтрымку ад парламента Даніі, каб перадаць яе для барацьбы за свабоду Украіны. Няма сумневаў, што яна патрэбна на полі бою», — заявіў міністр абароны Даніі Якаб Элеман-Енсэн.
Усяго Данія перадасць Украіне 19 самаходных гаўбіц тыпу Caesar французскай вытворчасці.
Паводле інфармацыі Мінабароны Даніі, разам з перадачай тэхнікі прадугледжваецца таксама навучанне ўкраінскіх вайскоўцаў.





