Прычынай смерці Віктара Калея стаў ускладнены апендыцыт. Па словах сяброў, 3 дні ён хадзіў у паліклініку, пакуль паклалі ў бальніцу. Учора нарэшце зрабілі аперацыю, але разрыў апендыкса ўжо адбыўся. А сёння, не прыходзячы да прытомнасці, ён памёр.

Такая смерць стала зусім неспадзяванай для ягоных сяброў і блізкіх. Як напісаў адзін з сяброў, палітык і грамадскі дзеяч Сяргей Вазняк, «яшчэ ў мінулую пятніцу былі разам з ім у саўне, пілі піва, будавалі планы на будучыню, жартавалі…»

Віктар Калей займаўся бізнэсам і быў вядомы як актывіст дэмакратычнага прадпрымальніцкага руху. У нулявыя гады ён быў намеснікам старшыні кампаніі «За свабоднае прадпрымальніцтва». 

Пахаванне Віктара Калея прызначана на суботу, больш дакладная інфармацыя будзе пазней. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
32
Абуральна
4