Алек Болдуін. Фота: інстаграм акцёра

Алек Болдуін. Фота: інстаграм акцёра

Болдуін выпадкова стрэліў жанчыне ў грудзі на здымках вестэрна «Ржа» з рэквізітнага пісталета на ранча недалёка ад Санта-Фе ў штаце Нью-Мексіка. У гэтым пісталеце неспадзявана апынуўся баявы патрон. Рыкашэтам у плячо быў таксама паранены рэжысёр фільма Джоэл Соўза, але ён выжыў.

У чацвер акруговы пракурор Санта-Фе Мэры Кармак-Олтвіс паведаміла, што да канца месяца супраць Болдуіна будуць выстаўленыя абвінавачванні. Разам з ім па справе праходзіць і збройніца фільма «Ржа» Ханна Гуцьерэс Рыд.

Загінулая Галіна Хатчынс нарадзілася і вырасла ва Украіне, а кінааператаркай стала ўжо ў ЗША.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
20
Абуральна
0