Фота: nowydwor.policja.gov.pl

Фота: nowydwor.policja.gov.pl

Здарэнне адбылося каля горада Насельска, прыкладна за 50 км ад Варшавы. Цягнік Мазавецкай чыгункі ўрэзаўся ў заднюю частку аўтамабіля BMW, які стаяў на рэйках.

Высветлілася, што грамадзянін Беларусі кіраваў аўтамабілем на высокай хуткасці, страціў кіраванне транспартным сродкам і зваліўся з разгрузачнай рампы проста на рэйкі. Спачатку кіроўца паспрабаваў з'ехаць з рэек, але, пабачыўшы блізкі цягнік, выскачыў з машыны і ўцёк.

Для машыніста пасажырскага цягніка з'яўленне на пуцях аўтамабіля стала поўнай нечаканасцю. Ён паспрабаваў экстранна затармазіць, але не змог спыніць цягнік і ўрэзаўся ў BMW. У момант інцыдэнту ў вагонах было 30 пасажыраў, ніхто з іх не пацярпеў.

Кіроўцу BMW паліцыя знайшла хутка, ён быў дома.

22-гадовы беларус прызнаўся, што ехаў з крамы, закупіўшы алкаголь, якога яму не хапіла. Ехаў ён на вялікай хуткасці, каля 130 км/г. Калі ж аўтамабіль вылецеў на рэйкі, то спалохаўся і ўцёк дадому.

Алкатэстар паказаў, што кіроўца меў 1,8 праміле алкаголю ў выдыханым паветры. А пасля гэтага высветлілася, што хлопец ужо прыцягваўся да адказнасці.

У выніку раённы суд у горадзе Пултуску наклаў на кіроўцу забарону на кіраванне транспартнымі сродкамі тэрмінам на 36 месяцаў. Але аказалася, што правоў на кіраванне ў беларуса ніколі і не было. Цяпер яму пагражае адказнасць аж да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
10
Панылы сорам
15
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
5