З’явіліся махляры, якія маскіруюцца пад энергетыкаў
«Белэнерга» папярэджвае, што ў Беларусі сталі рэгістраваць выпадкі, калі махляры заходзяць у жылыя дамы пад выглядам супрацоўнікаў арганізацый па энергазабеспячэнні. Яны пераконваюць жыхароў памяняць лічыльнікі святла і тут жа, на месцы, афармляюць здзелку за наяўныя грошы.
«Белэнерга» папярэдзіла, што
сапраўдныя супрацоўнікі арганізацыі ніколі не заключаюць дамоў і не праводзяць разлікі на месцы.
Для таго, каб пазбегнуць падману, жыхарам рэкамендуюць правяраць дакументы ў людзей, якія называюць сябе супрацоўнікамі энергетычных арганізацый.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ