Аляксандр Лукашэнка (злева) і Уладзімір Пуцін. Скрыншот з відэа

Аляксандр Лукашэнка (злева) і Уладзімір Пуцін. Скрыншот з відэа

«За» рэзалюцыю прагаласавалі 472 дэпутаты, «супраць» — толькі 19.

«Адзначаецца, што ён павінен расследаваць не толькі Пуціна і кіраўніцтва РФ, але таксама Лукашэнку і кіраўніцтва рэжыму ў Беларусі», — адзначыў у сваім твітары журналіст радыё «Свабода» ў Бруселі Рыкард Ёзвяк.

У рэзалюцыі Еўрапарламента гаворыцца, што паўнамоцтвы трыбунала павінны дазваляць яму прыцягнуць да адказнасці не толькі Уладзіміра Пуціна, вайсковае і палітычнае кіраўніцтва Расіі, але і Аляксандра Лукашэнкі, а таксама вайсковае і палітычнае кіраўніцтва Беларусі, «як дзеяздольнай дзяржавы, з тэрыторыі якой і пры матэрыяльна-тэхнічнай падтрымцы якой Расійская Федэрацыя вядзе сваю агрэсіўную вайну супраць Украіны».

Варта адзначыць, што гэта «неабавязваючая рэзалюцыя», яна ўяўляе сабой заклік, а не заканадаўчую норму.

Клас
76
Панылы сорам
5
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1