Злучаныя Штаты з моманту анексіі паўвострава Расіяй заяўляюць, што Крым — тэрыторыя Украіны. Аднак з пачатку вайны ЗША адмаўляліся даваць Кіеву сродкі, якія дазволілі б наносіць ўдары па цэлях на паўвостраве. Вайскоўцы і чыноўнікі прэзідэнцкай адміністрацыі ў прыватных размовах, піша NYT, ставілі пад сумнеў мэтазгоднасць удараў Украіны па Крыме, бо лічылі, што ва УСУ ёсць больш прыдатныя мэты ў іншых частках фронту.

Цяпер жа, па даных выдання, стаўленне змянілася. У адміністрацыі Байдэна схіляюцца да меркавання, што, калі ўкраінскія войскі змогуць прымусіць Расію адчуць рызыку страты кантролю над Крымам, гэта ўмацуе пазіцыі Кіева на любых будучых перамовах. Сярод амерыканскіх чыноўнікаў і экспертаў таксама саслаблі асцярогі, звязаныя з пагрозай нанясення Расіяй ўдару ў адказ тактычнай ядзернай зброяй, пры гэтым, на іх думку, рызыка такога сцэнара ўсё яшчэ захоўваецца.

Як падкрэсліваецца ў артыкуле, гаворка па-ранейшаму не ідзе пра перадачу Украіне ракет, далёкасць палёту якіх дазваляе наносіць удары па цэлях у Крыме. Аднак абмяркоўваецца магчымасць выкарыстання іншай зброі, у тым ліку РСЗА HIMARS і бронемашын Bradley, для атакі ключавых для паўвострава шляхоў забеспячэння, напрыклад, Крымскага моста.

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1