«Мы шакаваныя і абураныя гэтым ганебным параўнаннем, зробленым міністрам Лаўровым, дзеянняў кааліцыі дэмакратычных краін — з гітлераўскім пераследам і забойствам шасці мільёнаў яўрэяў падчас Халакосту. Гэта скажэнне Халакосту на самым простым узроўні, і мы заклікаем спадара Лаўрова папрасіць прабачэння і адклікаць гэтыя каментары», — заявіў прэзідэнт EJC Арыэль Музікант.

У сераду Лаўроў параўнаў расіян з яўрэямі, а Захад — з Гітлерам і Напалеонам.

«Гэтак жа, як Гітлер хацеў канчаткова вырашыць «яўрэйскае пытанне», цяпер, калі вы пачытаеце заходніх палітыкаў, не толькі з Польшчы і Прыбалтыкі, але і значна больш разумных, яны адназначна кажуць, што Расія павінна зведаць стратэгічную паразу», — сказаў ён.

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
6