Лідар SERB Ігар Бекетаў, вядомы таксама як Гоша Тарасевіч, нарадзіўся і вырас у Дняпры, скончыў там тэатральнае вучылішча. Пра Бекетава-Тарасевіча вядома, што ён здымаецца ў кіно ў ролях другога плана.

Разам з Бекетавым да помніка Лесі Украінцы прыходзілі Пётр Рыбакоў і Аляксандр Петрунько. Апошні ў 2014 годзе ўдзельнічаў у штурме абласной адміністрацыі Харкава, а ў 2017 годзе, як мяркуецца, абліў зялёнкай Аляксея Навальнага.

16 студзеня на Украінскім бульвары ў Маскве каля помніка паэтцы Лесі Украінцы з'явіліся кветкі і цацкі ў памяць аб загінулых у Дняпры ад расійскай ракеты дарослых і дзецях. Хтосьці прынёс да мемарыяла фатаграфію разбуранага дома.

Увечары 17 студзеня паліцыя затрымала каля помніка чатырох чалавек. Як паведамляў праваабарончы праект ОВД-Инфо, аднаму з затрыманых выставілі абвінавачванне ў дробным хуліганстве (арт. 20.1 КаАП). Адваката, які прыбыў да затрыманых, у аддзяленне паліцыі не пусцілі. 

Чытайце таксама:

У Маскве затрымалі людзей, якія ўскладалі кветкі да стыхійнага мемарыяла па ахвярах абстрэлу Дняпра

У Маскве прынеслі кветкі да помніка Лесі Украінкі ФОТА

Клас
2
Панылы сорам
29
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
66