Падчас трагедыі ў садзе знаходзіліся дзеці і супрацоўнікі ўстановы. На гэты момант усіх эвакуіравалі. На месцы падзення працуюць хуткія, паліцыя і пажарныя.

У эфіры тэлемарафону прадстаўнік Паветраных сіл УСУ паведаміў, што ў катастрофе ў Браварах загінула кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў Украіны.

Верталёт выконваў задачы Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях.

Цяпер вядома пра 18 загінулых у выніку падзення верталёта, з іх трое — дзеці. Дзевяць загінулых былі на борце, паведаміў кіраўнік вобласці Ігар Кліменка. Сярод загінулых — міністр унутраных спраў Дзяніс Манастырскі, першы намеснік міністра Яўген Енін і дзяржаўны сакратар Юрый Лубковіч.

22 чалавекі шпіталізаваныя, дзесяць з іх — дзеці. 

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
5
Сумна
75
Абуральна
2