Дар'ю затрымалі 18 кастрычніка. Яе будуць судзіць за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК). Санкцыя артыкула прадугледжвае ад двух да шасці гадоў калоніі.

Як паведамлялася, падставай для крымінальнага пераследу стала інтэрв'ю, якое абвінавачаная дала ў красавіку тэлеканалу «Белсат», які прызнаны беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім фарміраваннем».

Паводле версіі пракуратуры, у размове з журналістам Дар'я «пазіцыянавала сябе як жонку палітвязня» і «дала асабістую негатыўную ацэнку дзяржаўным органам, у кампетэнцыю якіх уваходзіць ажыццяўленне крымінальнага пераследу і выкананне правасуддзя».

«Таксама паведаміла, што яе муж не здзяйсняў крымінальна караных дзеянняў і асуджаны незаконна. Заклікала сваякоў іншых асуджаных зрабіць так, як яна», — паведамлялася ў прэс-рэлізе Генпракуратуры.

У Ігара і Дар'і — чатырохгадовая дачка Паўліна, якая цяпер засталася з бабулямі і дзядулямі.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6