На суд выклікалі ўрэшце толькі некалькі чалавек: галоўных рэдактараў «Народнай волі» і «Свабодныя навіны плюс», супрацоўнікаў мытнай службы, некалькіх праваабаронцаў з рэгіёнаў. Таксама зачыталі паказанні, дадзеныя падчас следства, яшчэ некалькіх праваабаронцаў і галоўнай рэдактаркі «Новага Часу», а таксама дзвюх засакрэчаных сведак са змененымі прозвішчамі.

Астатнія сведкі ў суд не з'явіліся. На працэсе заявілі, што яны даслалі заявы аб разглядзе без іх прысутнасці. У асноўным спасылаліся на адсутнасць сродкаў, каб прыехаць, на наяўнасць непаўналетніх дзяцей, на стан здароўя. Але адвакаты праваабаронцаў выступілі супраць зачытвання паказанняў, бо заяўленыя прычыны не з'яўляюцца такімі, што выключаюць магчымасць іх прысутнасці.

Абаронцы вясноўцаў заўважылі, што заявы напісаныя як пад капірку, і дзіўна, што ва ўсіх няма грошай, хоць усе яны ў Беларусі. Таксама і дакументаў, якія пацвярджаюць дрэннае самаадчуванне, сведкі не падалі.

Адвакатка заўважыла, што гэта пазбаўляе абвінавачаных права на абарону, бо ў іх няма магчымасці задаць дадатковыя пытанні. Яшчэ адна адвакатка заўважыла, што сведак на суд можна даставіць і прымусова.

Але, нягледзячы на пярэчанні адвакатаў, суд прызнаў прычыны няяўкі сведак уважлівымі і вырашыў зачытаць іх паказанні, дадзеныя падчас следства.

Пазней высветлілася, што капіркі пры складанні заяў сапраўды былі. Праваабаронцам перадалі бланк заявы адказу на няяўку, якія суд рассылаў сведкам. Згодна з падрыхтаванай заявай, сведка прасіў слухаць крымінальную справу без яго, бо ён «падтрымлівае паказанні, якія даваў падчас следства».

Гэта сведчыць пра тое, што суд першапачаткова не быў зацікаўлены ў допыце сведак па «справе «Вясны». І зроблена гэта для таго, каб праваабаронцы і іх абаронцы не маглі задаць удакладняючыя пытанні, каб не выявіліся супярэчнасці ў паказаннях.

17 студзеня суд працягвае даследаваць пісьмовыя матэрыялы справы. З 283 тамоў за пару дзён ужо вывучылі амаль 40 тамоў. Судовы працэс праходзіць у хуткім рэжыме.

Чытайце таксама:

У брэсцкім офісе «Вясны» стаяла шпіёнская відэакамера. Што вядома з чарговага пасяджэння па справе арганізацыі

Паказанні засакрэчаных сведак і допыт мытнікаў: прайшлі чацвёртае і пятае пасяджэнні па «справе Вясны»

Трэці дзень суда па «справе «Вясны»: праваабаронцы зноў просяць зняць з іх кайданкі 

Каспяровіч, Карповіч… Хто такая прапагандыстка Алена Красоўская, якая сведчыла супраць вясноўцаў

Прапагандыстка Красоўская — сведка абвінавачвання супраць вясноўцаў пад змененым прозвішчам? А прыйшла на суд пад сваім

Пачаўся суд над «Вясной»: першыя за паўтара года ФОТА і ВІДЭА Бяляцкага і калег. Яны патрабуюць, каб суд ішоў па-беларуску

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
10